Тымор — востраў у паўднёвай частцы Малайскага архіпелага, падзелены паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі: Усходнім Тыморам і Інданезіяй.
Плошча вострава 30,8 тыс. км². Назва з'яўляецца варыянтам імя «Цімур», што на малайскай азначае «ўсход»; назва вострава адлюстроўвае той факт, што ён знаходзіцца на ўсходнім канцы ланцуга астравоў. Рэльеф пераважна гарысты, сустракаюцца гразевыя вулканы. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Раслінны свет у выглядзе трапічных мусонных лясоў і высакатраўнай саванны.
Рознае Паводле мясцовай легенды, востраў Тымор быў гіганцкім кракадзілам. На Тыморы жывуць атоні. «Timor» — песня з альбома поп-выканаўцы Шакіры Oral Fixation Vol. 2 (2005).
Гл. таксама Тыморскае мора
Літаратура
Спасылкі
Тимор // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Астравы Усходняга Тымора Катэгорыя:Усходнія Малыя Зондскія астравы Катэгорыя:Астравы, падзеленыя паміж краінамі