Глыбо́чына — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса за 14 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Парэчча.
Плошча паверхні возера 0,22 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя і пясчаныя. Берагі вышынёй да 0,5 м, забалочаныя, тарфяністыя. Дно плоскае. Каля ўсходняга берага да глыбіні ў 2,5 м дно пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна выслана сапрапелем. Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Упадае меліярацыйны канал і выцякае ручай у возера Сямёненкі. Шырыня палосы надводнай расліннасці 15—30 м. Падводная расліннасць адсутнічае.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура - С. 522.
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы