Даўгі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Даўгінава.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Даўгінава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагосцкага сельсавета, статус Даўгінава паніжаны да вёскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Вілейскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Сіўцаўскага сельсавета Мядзельскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Млечкі, Панкраты, Станькі, Хамутнае, Юшкаўка і Язні)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. 4 красавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўкалацкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Баравыя, Бубны, Ваўкалатка, Ворнаўка, Вострава, Габітацыя, Дзямідкі, Заложына, Зосіна, Крупнікі, Мікуліна і Ясюкоўка) і 7 населеных пунктаў Мільчанскага сельсавета (вёскі Заброддзе, Кутнае, Лубень, Поня, Сіўцы і хутары Вязовец, Круглае)Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. 17 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мільчанскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вардамічы, Замошша, Мільча, Нябышына, Руччо, Рэчкі, Саланое і Слабада)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Жарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост і Стахі)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 28 мая 2013 года ў склад сельсавета са Сцешыцкага сельсавета вернуты 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост, Стахі)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

18 снежня 2018 года скасаваны вёскі Вязовец і КутнаеРешение Вилейского районного Совета депутатов от 18 декабря 2018 г. № 38 Об упразднении сельских населенных пунктов.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (52 населеныя пункты) — 3288 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,9 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,4 % — палякі, 0,4 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 2667 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 18

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе