Жаро́бычы — былая вёска ў Беларусі, цяпер частка вёскі Слабада, Сіроцінскі сельсавет, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць.

Назва У 1939 годзе вёска аб'яднана з вёскай Слабада, у сувязі з чым, сустракалася назва і Слабада-Жаробычы С. 87Слабада-ЖаробычыКрыніцы народжаны жыць, а паданні — захоўваць гісторыю // Рэспубліка.

Гісторыя Вядомыя паводле рукапісных гістарычных крыніц з 1563 года. Паводле Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх (1895)Žerobycze // S. 786., Жаробычы ўваходзілі ў склад Віцебскага павета. Вёска знаходзілася за 48 вёрст ад Віцебска. Тут дзейнічала царква Святога Ільі. Цэнтр маёнтка Жаробычы, уладання Косавых, з 652 дзесяцінамі зямлі.

Жаробычы ўваходзілі ў склад аднайменнай воласці, адміністрацыя (валасная ўправа) якой размяшчалася ў вёсцы Грэбніца Сяранская. Жаробыцкая воласць знаходзілася ў заходняй частцы Віцебскага павета. На поўначы межавала з Лосвідскай, на захадзе — з Храповіцкай, на паўднёвым усходзе — з Мышкаўскай, на поўдні — з Старасельскай воласцямі, на захадзе — з Ловажскай воласцю Полацкага павета. У склад воласці ўваходзіла 135 населеных пунктаў. Тут мелася 950 сялянскіх дамоў (апроч таго, 175 дамоў належалі іншым станам), у якіх пражывала 5638 сялян. На 1906 год існавалі маёнтак і сяло ЖаробычыЖаробычы на Radzima.net.

Жаробычы ўваходзілі ў склад і з'яўляліся цэнтрам Жаробыцкага сельсавета.

Славутасці Царква Святога прарока Ільі

Вядомыя ўраджэнцы Сільвестр Косаў (канец XVI ст. — 1657) — мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі.