Ка́мень (, ) — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменка. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя Упершыню Камень згадваецца ў 1-й палове XV ст. як уладанне Гедыгольдавічаў. Каля 1451 кашталян віленскі Сенька Гедыгольдавіч заснаваў у мястэчку касцёл. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Забярэзінскіх, якія ў 1522 збудавалі тут фарны касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
thumb|злева|Касцёльная працэсія, пач. XX ст. У 2-й палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. ст. — Далмат-Ісайкоўскіх, пазней Юдзіцкіх. У 1679 у мястэчку збудавалі новы касцёл.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 49 двароў. У XVIII—XIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й пал. XIX ст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Салагубаў і Плявакаў, у 2-й палове XIX — пачатку XX стст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 116 двароў, касцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазін, карчма, 3 кузні, крама лазня.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).
З 1939 года Камень у складзе БССР, вёска У 1940—1959 гадах цэнтр Каменскага сельсавета Івянецкага раёна.
У гады 2-й сусветнай вайны, падчас карнай аперацыі «Герман» 24 ліпеня 1943 года акупанты расстралялі настаяцеля каменскага касцёла ксяндза Леапольда Аўліха і вікарыя Казіміра Рыбалтоўскага.
Насельніцтва 1795 год — 268 чал. 1897 год — 713 чал. 1921 год — 844 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1971 год — 879 чал.Валерый Шаблюк. Камень // С. 45., 234 двары; 1997 год — 690 чал.Валерый Шаблюк. Камень // С. 44. 220 двароў. 2019 год — 440 чал.
Інфраструктура У Камені працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб.
Славутасці thumb|150px|Старая званіца Археалагічны помнік (гарадзішча і паселішча часоў сярэднявечча), за 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменя. Валун Чортаў Камень Могілкі яўрэйскія Касцёл Святых Пятра і Паўла (1991)
Страчаная спадчына Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1679)
Гл. таксама Каменьскі бой
Крыніцы
Літаратура
Kamień (2) // S. 734.
Спасылкі radzima.org
Катэгорыя:Івянецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства