«Бярозка» — беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Рэкамендаваны да чытання з 12 гадоў. У шэрагу часопісаў, выдаваных у Беларусі для ўзроставых груп дзяцей і моладзі, паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі). Заснаваны ў 1924 годзе.

Гісторыя Выдаецца са снежня 1924 года. Ад пачатку выходзіў як «Беларускі піянер» (да верасня 1929), у 1927-1929 гадах два разы на месяц. Затым рэдакцыйная калегія падзялілася, пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 да красавік 1941 года. З лета 1941 года, падчас 2-й сусветнай вайны, не выдаваўся.

З чэрвеня 1945 года выдаецца пад назвай «Бярозка», у рэдакцыі гісторыю вядуць ад «Беларускага піянера».

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х часопіс быў надзвычай папулярным, тады у ім друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклады, рэгулярныя агляды беларускага року і постары выканаўцаў.

Часопіс уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года быў дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года адноўлена самастойнае выданне часопіса «Бярозка».

У ліпені 2019 года часопіс перайшоў у склад ВВРУП «Дом прэсы».

Змест часопіса Публікуе творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характару, матэрыялы пра дзейнасць падлеткавых арганізацый і рухаў, мастацкія і журналісцкія творы падлеткаў.

Вядуцца сталыя рубрыкі -- Бел. літ. (літаратурная крытыка), Праектар (кінааналітыка), Level 80 (гульнявая крытыка), Практыкум (літаратурныя майстар-класы), Праект (сацыяльныя майстар-класы), Ініцыятыва (сацыяльныя праекты), Гісторыя поспеху (інтэрв'ю), Школа журналістыкі (журналісцкія матэрыялы падлеткаў), Верасок (празаічныя і паэтычныя творы падлеткаў), Літаратурныя старонкі (творы сучасных беларускіх пісьменнікаў) і інш.

Распаўсюджванне Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, льготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879, індывідуальны льготны для членаў БРПА — 74888.

Узнагароды

40 px|Стужка ордэна «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны».

Галоўныя рэдактары Алесь Якімовіч (1945—1948) Усевалад Краўчанка (1953—1961) Кастусь Кірэенка (1962—1971) Васіль Зуёнак (1972—1978) Анатоль Грачанікаў (1978—1981) Вячаслаў Адамчык (1982—1996) Уладзімір Ягоўдзік (1997—2003) Алена Масла (2009—2011) Рагнед Малахоўскі (в. а. 2011) Генадзь Аўласенка (2014—2015) Святлана Дзянісава (2015—2017) Кацярына Каплун (2017—2021) Паліна Каралева (2021—2022) Яніна Каралева (з 2023)

Некаторыя аўтары Алесь Бадак Максім Гарэцкі Уладзімір Жылка Алесь Карлюкевіч Кандрат Крапіва Уладзімір Мазго Янка Маўр

Гл. таксама «Полымя»

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Беларуская дзіцячая літаратура Катэгорыя:Дзіцячыя часопісы