Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; — ) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч.
З роду Гасеўскіх. Паводле новых даследаванняў, сын генерала артылерыі Вялікага Княства Літоўскага Мацея Гасеўскага і Маргарыты Шваб, а не гетмана польнага літоўскага Вінцэнта Гасеўскага і Магдалены з Канапацкіх.
Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720 годаUrzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.. З 1722 года біскуп-суфраган беларускі, з 1724 года біскуп смаленскі.
Біяграфія У часы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 годзе зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 годзе ўвайшоў да віленскай капітулы, у 1724 годзе зрабіўся смаленскім біскупам.
У 1729 годзе як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 годзе ў Горадні і 1732 годзе ў Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 годзе на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.
Крыніцы
Літаратура
Багуслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Кусташы Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Кантары Віленскага кафедральнага капітула