Старасе́лле — возера ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. На пойме ракі Прыпяць, за 26 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, прыкладна за 6 км на ўсход ад Нароўлі, за 3,5 км на захад ад вёскі Тульгавічы.

Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 3,18 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 7,83 км. Возера старычнае. Катлавіна падзяляецца на 3 рукавы. Берагі высокія (да 1 м), парослыя хмызняком. Заходнія берагі возера забалочаныя.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, лінь, краснапёрка, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Хойніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці