thumb|200px|Схема дзеяння пузырковай камеры Пузырковая камера - дэтэктар трэкаў хуткіх зараджаных часціц, які выкарыстоўвае ўласцівасць іонаў быць цэнтрамі ўтварэння пузыркоў у перагрэтай вадкасці.
Зараджаная часціца, пралятаючы праз вадкасць, іанізуе яе малекулы ўздоўж сваёй траекторыі. Іоны выконваюць ролю зародкаў пузыркоў у спецыяльна прыгатаванай перагрэтай вадкасці. Утвораны след фатаграфуюць.
Перагрэтую вадкасць падрыхтоўваюць рэзка зніжаючы ціск. thumb|злева|200px|Першыя трэкі, выяўленыя ў пузырковай камеры
Пузырковую камеру звычайна змяшчаюць у магнітным полі, што дазваляе ідэнтыфікаваць часціцы па іх удзельных зарадах.
За вынаходства пузырковай камеры ў 1952 годзе Дональд Глейзер атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1960 г.
Глядзіце таксама Камера Вільсана
Літаратура Glaser D. A., Some effects of ionizing radiation on the formation of bubbles in liquids, «The Physical Review», 1952, v. 87, № 4. Пузырьковые камеры, М., 1963. Труды Международной конференции по аппаратуре в физике высоких энергий, т. 2, Дубна, 1971.
Катэгорыя:Гісторыя фізікі Катэгорыя:Дэтэктары іанізуючага выпраменьвання Катэгорыя:1952 год у навуцы