Галы́нка (, ), да 2010 года Стара́я Галы́нка (, ) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр Галынкаўскага сельсавета.
Знаходзіцца на аўтадарозе Дзярэчын — Слонім, за 18 кіламетраў на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка і 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Зэльва, за 110 кіламетраў ад Гродна.
Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя як вёска Галынка ў Лідскім павеце, прыватная ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1878 годзе — 293 жыхара, у 1886 — 275 жыхароў, 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903 годзе — 691 жыхар. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства, 432 жыхара, 84 двары. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Зэльвенскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы загубілі 386 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Слонімскім раёне.
23 сакавіка 2010 года вёска перайменаваная з Старой Галынкі ў Галынку«О переименовании сельского населенного пункта». Решение Зельвенского районного Совета депутатов от 23 марта 2010 г. № 130 .
Насельніцтва 1878 год — 293 жыхары; 1886 год — 275 жыхароў, 45 двароў; 1903 год — 691 жыхар; 2001 год — 292 жыхары, 112 двароў
Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Амбулаторыя Аптэка Камбінат бытавога абслугоўвання Аддзяленне сувязі
Культура
Нематэрыяльная спадчына
Мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці — .
Памятныя мясціны Вадзяны млын (канец XIX стагоддзя). Магіла ахвяр фашызму. Свята-Георгіеўская царква (2012).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Галынкаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Зэльвенскага раёна