Стара́я Вадва́. Сустракаецца таксама варыянт Стара́я Ва́два, Стара́я Во́два (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменналаўскага сельсавета.

Назва На назву вёскі Вадва (польск. Wodwa) звяртаў увагу К. Буга, паставіўшы яе ў адзін шэраг са смаленскім дняпроўскім гідронімам Водва і далей з літоўскім гідронімам VaduvaK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546-547.. Але ён не знайшоў, каб так тут называлася рэчка, таму пакінуў толькі згадку тапоніма.

Але ў гэтай мясціне такая водная назва сапраўды была. На карце 1790 г. (Генеральнага межавання) рэчка Водвінка (Водвинъка) пазначаная, аднак, крыху на ўсходзе - як даплыў р. Вабіч. Водвінка ўцякае ў Вабіч насупраць Сурдаў, і зусім на сутоках была вёсачка Водвінка. Прачытанню нязначна замінае няроўная сшыўка аркушоў карты менавіта ў месцы напісання назваў рэчкі і вёскі.

Літоўскі гідронім Vaduva (з варыянтам Vadva) А. Ванагас звязвае з літоўскім vadė “сухое рэчышча, што пасля вялікіх дажджоў робіцца ракой”, vanduo "вада".A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 357.

Геаграфія Знаходзіцца за 22 кіламетры на паўднёвы захад ад горада Шклоў, за 27 кіламетраў ад Магілёва, за 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Латва, на рацэ Лахва.

Гісторыя У 1567 годзе згадваецца як маёнтак князя Яраслава Мікіцініча-Галоўчынскага ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаЛитовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.470.

У 1670 годзе згадваецца як фальварак Вадва ў складзе маёнтка ГалоўчынLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747. У 1744 годзе згадваецца Малая Вадва ў складзе маёнтка Бракава ў Аршанскім павеце ВКЛНГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 84, с. 218.

У 1924—1960 гадах цэнтр Старавадвянскага сельсавета.

Насельніцтва 323 жыхары, 146 двароў (2001)

Інфраструктура Базавая школа Клуб Бібліятэка Камбінат бытавога абслугоўвання Аддзяленне сувязі

Славутасці Свята-Пакроўская царква (кан. XVIII — пач. XIX ст., мураваная). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг.

Спасылкі

Катэгорыя:Каменналаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна