Старо́е Высо́кае. Сустракаецца таксама варыянт Ста́равысо́кае (, ) — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Насельніцтва 333 чал. (2004).

Геаграфія Знаходзіцца за 27 км на захад ад горада Ельск і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 204 км ад Гомеля. Аўтамабільная дарога звязвае вёску з Ельскам. Каля вёскі праходзяць меліярацыйныя каналы.

Гісторыя Упершыню вёска Высокае Мазырскага павета Мінскага ваяводства згадваецца ў пачатку XVIII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яна падзялілася на дзве вёскі — Старое і Новае Высокае.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старое Высокае апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле вынікаў перапісу 1897 года тут дзейнічала царква, працавала крама; вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1905 годзе тут адкрылася школа. У 1908 годзе вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласці.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1795 год — 16 двароў, 112 жыхароў XIX стагоддзе: 1897 год — 31 двор, 248 жыхароў (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1908 год — 57 двароў, 311 жыхароў; 1940 год — 62 двары, 197 жыхароў; 1959 год — 178 жыхароў (паводле перапісу) XXI стагоддзе: 2001 год — 427 жыхароў, 161 двор; 2004 год — 124 гаспадаркі, 333 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты М-35-10. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Катэгорыя:Старавысокаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ельскага раёна