Старо́е Прыбу́жжа (, ) — вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Міхееўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 4 кіламетры на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін, за 65 кіламетраў ад Магілёва, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес, каля ракі Проня, за 1 км ад аўтамабільнай дарогі Магілёў — Дрыбін.

Гісторыя Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 372 чалавекі ў 87 дварахСтарое Прибужье // База данных «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны» . Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 87 двароў, забіта 17 чалавек.

Насельніцтва 242 жыхары, 100 двароў (2001)

Інфраструктура Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вядомыя ўраджэнцы Ніна Маркаўна Каробка (нар. 25 мая 1938 года) — урач, Заслужаны работнік аховы здароўя БССРГаліна Калтунова Заслуженный работник здравоохранения БССР Нина Коробко из деревни Уша: «Нужно вдыхать счастье, а выдыхать доброту» // Масава-палітычная газета «Полымя» Карэліцкага раёна.

Літаратура

{кніга|загаловак=Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область|адказны=Редактор Г. Г. Науменко|месца=Мн.|выдавецтва=РУП «Белкартография»|год=2012|старонкі=13|старонак=64|isbn=978-985-508-173-0|тыраж=10 000}} Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Міхееўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дрыбінскага раёна