Бельгійскі рабочы конь (, ) — парода коней-цяжкавозаў, шырока распаўсюджаная ў еўрапейскіх і амерыканскіх краінах.

Выведзена шляхам сістэматычнага адбору і падбору мясцовых бельгійскіх коней. Да канца XIX ст. у Бельгіі адрознівалі фламандскую, брабанцкую і ардэнскую пароды. Пазней яны былі аб’яднаны ў адну. У ЗША была завезена ў 1880-х гг.

Бельгійскі рабочы конь буйны, масіўны і камлюкаваты. Масць рудая або дарашаватая. У нашы дні таксама сустракаюцца з шэрым колерам. Вышыня да карку — 160—167 см, абхоп грудзей — 200—220 см, абхоп пясткі — 23—26 см, даўжыня тулава — 170—177 см.

Самы вялікі ў свеце конь належыць да гэтай пароды. Конь па мянушцы Радар важыць 1088 кг, а яго рост — 183 см.

Спасылкі Бельгійскі цяжкавоз на egida.by Жывёлы-гіганты Бельгійскі рабочы конь у ЗША Бельгійскі рабочы конь у Канадзе

Катэгорыя:Пароды коней