Самсон Годвін (, нар. , Вары, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера Клубная Пачаў кар’еру ў Нігерыі, потым правёў два гады ў ніжэйшых лігах Польшчы. У 2002 годзе трапіў у львоўскія «Карпаты», дзе гуляў з перапынкамі 10 гадоў. Увайшоў у гісторыю львоўскага клуба як легіянер, які правёў за клуб найбольшую колькасць гульняў. У 2009 падаў дакументы на атрыманне пашпарта Украіны.

У чэрвені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе гуляў да канца сезону. У красавіку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі»Самсон Годвин подписал контракт со "Славией" . Быў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні кантракта ў ліпені 2013 года пакінуў Мазыр і вярнуўся ў «Карпаты»Самсон Годвин вернулся в "Карпаты".

У студзені 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыСамсон Годвин завершил карьеру игрока.

Міжнародная У 2003 згуляў адзін матч за зборную Нігерыі, але больш у зборную сваёй краіны не выклікаўся.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Нігерыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты-2 Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Галічына-Карпаты Катэгорыя:Ігракі ФК ГКС Катавіцы Катэгорыя:Ігракі ФК Падбяскідзе Бельска-Бяла