Ястрабе́ц (), таксама Балешчы́ц, Лаза́нка, Камёна, Лу́бжа, Наго́ры, Зара́зы, — шляхецкі герб, якім карысталіся роды Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Адзін з найбольш пашыраных гербаў Рэчы Паспалітай: гербоўнік Тадэвуша Гайля налічвае 1738 прозвішчаў, якія мелі права на яго ўжыванне.
Найранейшая вядомая выява герба — пячатка Адама з Каменя 1319 года, найранейшая пісьмовая згадка датуецца 1335 годам. Спачатку герб быў пашыраны ў Малой Польшчы і Мазовіі. На шляхту ВКЛ ён быў перанесены актам Гарадзельскай уніі 1413 года, калі полацкі намеснік Ян Няміра з Усялюба быў прыняты ў род Ястрабцоў кракаўскім біскупам . Ад Нямірычаў пайшлі Неміровічы і Шчыты-Неміровічы — адзін з найбольш уплывовых родаў Полацкага ваяводства.
Сярод вядомых носьбітаў герба — Барталамей Папроцкі, , Ян Крашэўскі, Тамаш Зан, Міхал Балінскі, Данііл Спасовіч, Канстанцін Цыялкоўскі, Язэп Драздовіч.
Назва Назва Ястрабец (у старапольскіх крыніцах Yastrzambko, Gestrzabecz, Jastrzęby, Jastrząb, Jastrząbek) — імянная, гэта значыць паходзіць ад асабовага імя ці мянушкі. Такое меркаванне супадае з высновамі Аляксандра Брукнера. Лацінская форма Accipiter — проста пераклад назвы.
Іншыя назвы герба паводле Шыманскага: Лазанка (Łazęka, Laząky) — ад старапольскага łazęka «выведнік, шпег»; Балешчыц (Boleścic, Bolesta) — таксама імянная назва, хоць не выключаецца і тапаграфічнае паходжанне; Камёна (Camyona) — паводле , тапаграфічная назва ад Каменя, гнязда найранейшага вядомага Ястрабца — Адама з Каменя; Нагоры і Нагоды — ад баявых клічаў; Заразы — няпэўнага паходжання, магчыма ад зараза (раз — удар) або заразіць — перамагчы, знішчыць.
Ян Длугаш звязваў назву Балешчыц з забойствам : нібыта рыцары гэтага дому, якія ўцяклі пасля забойства ў Мазовію, пачалі звацца Балешчыцамі, «як бы рыцары караля Баляслава». Шыманскі лічыць гэтае тлумачэнне легендарным.
Апісанне Гістарычныя апісанні thumb|Старонка рукапісу «Insignia seu clenodia Regis et Regni Poloniae» Яна Длугаша Найстарэйшае апісанне змяшчаецца ў гербоўніку «Insignia seu clenodia Regis et Regni Poloniae», складзеным Янам Длугашам у 1464—1480 гадах:
У перакладзе: «Ястрабец. Які пасярод падковы крыж, у блакітным полі, а на шаломе ястраба носіць. Паходзіць з польскага народу, разросся ў шматлікія сем’і; адны завуць сябе Ястрабцамі, іншыя — Камёнамі… І хоць падковы ў іх могуць быць рознымі, паходзяць яны з аднаго дому».
Значна больш падрабязнае апісанне даў Каспар Нясецкі (1738):
Блізкае апісанне змяшчае і «Wiadomość o kleynocie szlacheckim» (1789), дзе дадаткова адзначана, што крыж быццам бы дадаў да герба Баляслаў I Храбры.
Сучаснае апісанне Складзенае паводле сучасных правілаў геральдыкі апісанне гучыць так:
У блакітным полі перакуленая (канцамі ўгору) залатая падкова, пасярод яе такі ж кавалерскі крыж.
Кляйнот — ястраб натуральнага колеру, які ўзлятае, з сакалінымі бразготкамі, трымае ў правай лапе гадло (падкову з крыжом).
Лабры чырвоныя, падбітыя срэбрам.
Гісторыя Найранейшыя згадкі thumb|left|180px|Пячатка Адама з Каменя, 1319 г. — найстарэйшая вядомая выява герба Найранейшая выява герба — пячатка Адама з Каменя 1319 года. Да іншых ранніх пячатак належаць пячаткі Якуша з Лукавіцы (1378), Пятра з Янавіц (1408), Войцеха Ястрабца (1436), Сцібара з Вішні (1445), Мікалая і Пятра Мышкоўскіх (1449), Дэрслава з Рытвян (1466).
Найранейшая пісьмовая згадка паходзіць з 1335 года. падаваў 1339 год, а Ф. Пекасінскі найстарэйшыя судовыя запісы датаваў 1386 і 1389 гадамі (Zarasy). Наступныя запісы паходзяць з 1401, 1412, 1416 (Łazęka), 1419 (Nagórą), 1433 (Lubrza), 1434 і 1436 (Bolesty, Boleścice) гадоў.
Харугва біскупа Войцеха Ястрабца была адной з прыватных харугваў, што ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве 1410 года.
Герб у Вялікім Княстве Літоўскім thumb|180px|Пячатка Войцеха Ястрабца, 1436 г. — найстарэйшая выява з кляйнотам Актам Гарадзельскай уніі 1413 года герб быў перанесены ў Вялікае Княства Літоўскае. Род Ястрабцоў прадстаўляў кракаўскі біскуп Войцех Ястрабец, а прыняты быў полацкі намеснік Ян Няміра з Усялюба. Апрача біскупа Войцеха, род Ястрабцоў прадстаўляў таксама Марцін з Любеніцы, які выступаў у ролі сведкі.
Найранейшай вядомай вялікалітоўскай пячаткай з Ястрабцом з’яўляецца пячатка Яна Няміры пры дакуменце 1422 года, якая захавалася да нашага часу. Пячаткі яго сына Андрушкі Неміровіча вядомыя з 1431 года (парука за палонных, вызваленых Ягайлам; не захавалася) і з 1434 года (акт уніі Жыгімонта Кейстутавіча з Ягайлам; захавалася).
Падчас Гарадзельскай уніі ў невядомы ў Польшчы род Быхаваў быў прыняты нехта Манстольд. Якім быў гэты герб, невядома, бо пячатка пры акце страчана. Паводле , калі кліч роду звязаны з назвай люблінскай Быхавы, варта ўлічваць, што ў XV стагоддзі ў Быхаве сядзелі Ястрабцы-Лазанкі.
thumb|left|180px|Ястрабец Крыштафа Неміровіча-Шчыта ў «Paradoxa Philosophica», 1693 г. Паводле «Herbów rycerstwa polskiego» Барталамея Папроцкага, імператар Максіміліян I дакументам ад 25 лютага 1518 года надаў главам родаў з Ястрабцовага гнязда — Бялаўскім, Дзержкоўскім, Мышкоўскім, Мендзылеўскім, а таксама Неміровічам і Шчытам — тытул спадчыннага палатына () з правам надання шляхецтва ў рандзе кавалера залатой шпоры. У лацінскім тэксце прывілею герб названы Jastrzebiecz, Bolescziczi і Accipitranae. Гэта, відаць, адзіны ў гісторыі польска-літоўскай геральдыкі выпадак, калі шляхціч атрымаў права набілітацыі; вядомых выпадкаў выкарыстання гэтага прывілею няма.
У XIX стагоддзі, падчас легітымацыі шляхты ў Расійскай імперыі, герб Ястрабец быў зацверджаны за шэрагам родаў беларускіх губерняў, у тым ліку Віцебскай, Віленскай, Менскай і Магілёўскай; матэрыялы выводавых спраў земскіх судоў сталі падставай для сучасных беларускіх гербоўнікаў.
Эвалюцыя выявы thumb|180px|Ястрабец у «Stemmata Polonica», 1540 г. Нягледзячы на асобныя адступленні, поле герба на працягу ўсяго яго існавання заставалася блакітным. Найстарэйшы гербоўнік, (1370—1395), падаў поле срэбным, аднак блакіт зафіксавала большасць сярэднявечных крыніц — «Codex Bergshammar» (XV ст.), «Klejnoty» Длугаша (пасля 1462), хроніка Канстанцкага сабору (1483) і «Stemmata Polonica» (1540).
Сярэднявечныя крыніцы разыходзіліся ў колерах гадла. Падкова была срэбнай у «Bergshammar» і «Stemmata», залатой — у «Gelre», хроніцы сабору і ў гнезненскім імшале; крыжык бываў як срэбным, так і залатым, прычым часам падкова і крыж мелі розныя колеры адначасова. Большасць крыніц змяшчае падкову канцамі ўгору, аднак у кёрніцкім рукапісе «Klejnotów», на пячатках Якуша з Лукавіцы і Пятра з Янкавіц, а таксама на хрысцільніцах у Апочне і Жмігрудзе падкова паказана ў натуральным становішчы.
Захавалася толькі адна сярэднявечная каляровая выява кляйнота — у «Stemmata Polonica»: срэбны ястраб на фоне крыла, без бразготак і гадла ў лапе. Крыло прысутнічае і на пячатцы Войцеха Ястрабца 1436 года. Устойлівы выгляд кляйнота — ястраб з бразготкамі, што трымае падкову з крыжом, — замацаваўся толькі ў XVII стагоддзі, у «Kleynotach» (1630).
у «Nomenclatorze» (1658) змясціў герб без колераў і ў дзвюх версіях — правільнай і люстраной. У XIX стагоддзі выяву без змен паўтарылі гербоўнік Мікалая Паўлішчава (1853) і «Руская геральдыка» Аляксандра Лакіера (1855).
у «Księdze herbowej rodów polskich» (1897—1906) за асноўную версію прыняў герб без крыжа і з адным ястрабам у кляйноце, а версію з крыжом назваў Ястрабцом II. Сучасныя апрацоўкі (Т. Гайль, А. Знамяроўскі) сыходзяцца ў форме герба, але разыходзяцца ў колеры ястраба: Гайль падае яго натуральным, Знамяроўскі — залатым.
Легенды пра паходжанне thumb|180px|Ястрабец у «Gnieździe cnoty» Б. Папроцкага, 1578 г. Герб абавязаны назваю рыцару Ястрэбчыку. Вершаваную легенду падаў Барталамей Папроцкі. У адным з набегаў паганцаў (каля 999 года) была захоплена Лысая гара, названая пазней гарой Святога Крыжа. Гара ператварылася ў добра ўмацаваную крэпасць, бо яе крутыя ледзяныя схілы былі неадольнымі для конніцы. Паганцы, ведаючы сваю непаражальнасць, пагардліва насміхаліся з ляшскіх ваяроў, запрашаючы любога з іх на паядынак за Хрыста. Выклік прыняў рыцар Ястрэбчык, «натхнёны верай і славай Божай». Ён, як сцвярджае аўтар, прыдумаў падковы на конскія капыты, падкаваў свайго баявога каня і дзякуючы гэтаму вынаходству пераадолеў непрыступныя схілы гары, сышоўся ў паядынку з пагардлівым асілкам-паганцам і ўзяў яго ў палон, а пасля даставіў няўдачлівага супраціўніка каралю Баляславу Харобраму. Тым самым рыцар падаў прыклад іншым ваярам польскай конніцы, якія, падкаваўшы коней, імкліва адолелі слізкую гару і выбілі ворага. У якасці ўзнагароды за свой учынак рыцар атрымаў ад караля змену ў гербе: на яго шчыт дадалі падкову з крыжом, а на шалом быў змешчаны ястраб.
Каспар Нясецкі злёгку відазмяніў гэтую легенду: паводле яго, ястраб быў старым гербам рыцара, які перанеслі на шалом, а на тарчу дадалі падкову ў прызнанне вынаходства. Разам з тым Нясецкі не згаджаецца з тым, што падкова і мастацтва каваць коней былі вынайдзены ў Польшчы толькі ў 999 годзе, і прыводзіць іншыя неадпаведнасці, падкрэсліваючы пры гэтым, што ўсе гісторыкі згодныя: род гэты старажытны і квітнеў у Польшчы яшчэ ў часы язычніцтва.
Паводле легенды, апісанай , паляўнічыя бразготкі з путамі і дадатковая падкова ў лапе ястраба былі нададзены як адменнік герба , пісару Вялікага Княства Літоўскага, імператарам Максіміліянам за заслугі ў абароне хрысціянскай веры.
Сувязі з іншымі гербамі Ястрабец, як герб адносна стары і шырока ўжываны, неаднаразова і рознымі спосабамі звязваўся з іншымі рыцарскімі і шляхецкімі гербамі. Частка гэтых сувязяў мае крыніцаю легенды, але некаторыя прымаюцца сучаснымі геральдыстамі.
. А. Знамяроўскі лічыў Тупую Падкову верагодным правобразам Ястрабца. Ю. Шыманскі з гэтым не згаджаецца: асобнае трактаванне абодвух гербаў не пацвярджаецца крыніцамі прынамсі да канца XVI стагоддзя, таму хутчэй Тупая Падкова вылучылася з Ястрабца. Нясецкі падае легенду, быццам Тупая Падкова — гэта Ястрабец, зменшаны ў пакаранне тым Ястрабцам, якія бралі ўдзел у забойстве св. Станіслава. і . Паводле легенды, якую падаюць Длугаш, Папроцкі і Акольскі, за часамі Казіміра Аднавіцеля двое братоў герба Ястрабец вялі доўгую спрэчку, што скончылася забойствам старэйшага малодшым. Каб памяць пра злачынства засталася навекі, забойцу і яго нашчадкам далі ў герб меч, забраўшы крыж, а герб назвалі Заглобай («за галаву брата»). Адзін з Заглобаў нібыта змыў ганьбу — так паўстаў герб Пабог. Марцін Бельскі і Нясецкі з такой версіяй не згаджаліся, лічачы, што Заглоба паходзіць ад Пабога. . Паводле Папроцкага, першы носьбіт герба Беліна меў трох сыноў: найстарэйшы атрымаў герб з трыма падковамі (Беліна), малодшы — з дзвюма (Чэвоя), а наймалодшы — з адною (Ястрабец). Існуе і адваротная легенда, паводле якой Беліна паходзіць ад Ястрабца. . Паводле вершаванай легенды Папроцкага, герб Ляда атрымаў Ястрабец, які ўбачыў яцвягаў, што нападалі, перастраляў з лука многіх з іх і сустрэў мазавецкага князя са стрэламі, вынятымі з целаў ворагаў, у адной руцэ і віламі ў другой. Лубжа. С. Дзядулевіч лічыў Лубжу (Лубчу) асобным гербам, тоесным Тупой Падкове, які зліўся з Ястрабцом толькі на мяжы XV—XVI стагоддзяў. Шыманскі часткова падзяляе гэтае меркаванне, падаючы Лубжу асобна, але рэканструюе яе інакш: у полі перакуленая падкова з кавалерскім крыжом, зменшаным справа.
Адменнікі thumb|180px|Герб Палубінскі — Ястрабец на грудзях арла З прычыны ўжывання герба вялікай колькасцю родаў Ястрабец даў мноства адменнікаў, што паўставалі ў выніку скажэнняў, адопцый або злучэння гадлаў.
Княжацкаму роду належаў уласны герб Палубінскі, у якім тарча з Ястрабцом змешчана на грудзях арла. Роду пасля адопцыі Жыгімонта Мышкоўскага Вінцэнтам Ганзагам у 1597 годзе належаў уласны герб Мышкоўскі — герб Ганзагаў з Ястрабцом у сэрцавай тарчы.
Пераважна ад дзяржаў-падзельніц Ястрабцы атрымалі шэраг графскіх і баронскіх тытулаў, што дало ўдастоеныя гербы: Баброўскі Граф, Гжэмбскі, Карсніцкі, Казебродзкі, Кучкоўскі, Пінінскі, Тачаноўскі, Збароўскі, Бароўскі Барон, Нямыскі Барон.