Старуха — возера ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на правабярэжнай пойме ракі Прыпяць, за 7 км на паўднёвы ўсход ад горада Нароўля, каля вёскі Канатоп.
Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 3,07 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна возера з’яўляецца часткай старарэчча Прыпяці, серпападобнай формы, моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2 м. Пратокамі злучана з возерам Бярозавы Старык і ракой Прыпяць.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, уюн звычайны, акунь, судак і іншыя віды рыб. Расце вадзяны арэх плывучы, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Ліст карты М-35-12. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці