thumb|100px|Пагон заўрад-прапаршчыка Рускай Імператарскай Арміі thumb|100px|Пагон старшага прапаршчыка Савецкай Арміі Ста́ршы пра́паршчык — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992 года), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаў, па рангу вышэй за прапаршчыка, але ніжэй афіцэраў.
Надаецца лепшым прапаршчыкам, якія праслужылі 5 гадоў, у тым ліку не менш як 1 год на пасадзе старшага прапаршчыка або афіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна ад займаемай пасады. У Савецкай Арміі, берагавых частках і авіяцыі ВМФ СССР, пагранічных і ўнутраных войсках воінскае званне старшы прапаршчык уведзена ў 1981 годзе.
У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званням намеснік або таварыш.
Гл. таксама Заўрад-прапаршчык
Літаратура
Станіслаў Чаропка Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.
Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі