«Колер з іншых светаў» (, таксама «Касмічны колер», «Колер з космасу», «Ззянне звонку») — напісанае ў сакавіку 1927 года апавяданне амерыканскага пісьменніка Говарда Філіпса Лаўкрафта. Твор сумяшчае ў сабе элементы жахаў і навуковай фантастыкі. Сам Лаўкрафт лічыў «Колер…» сваім лепшым творамС. Т. Джошы, The Annotated Lovecraft, стар. 57.. Апавяданне было ўпершыню апублікавана праз паўгода пасля напісання — у вераснёвым нумары часопіса Amazing Stories.

Твор апісвае жудасныя падзеі, якія здарыліся з сям'ёй амерыканскіх фермераў пасля падзення загадкавага метэарыта. Асноўны прыём апавядання — колер, нябачаны раней для чалавецтва (адгэтуль і назва). Гэта адлюстроўвае адну з галоўных ідэй Лаўкрафта — наяўнасць нейкіх рэчаў за гранню людскага разумення і пазнання і мізэрнасць чалавечых ведаў пра Сусвет.

Спасылкі Арыгінальны тэкст

Катэгорыя:Кнігі 1927 года Катэгорыя:Апавяданні Катэгорыя:Літаратурныя творы на англійскай мове