Эсперанта-фільм — фільм, зняты на мове эсперанта. Знята вялікая колькасць кароткамятражных фільмаў на эсперанта, але поўнамятражных фільмаў усяго чатыры. Акрамя гэтага, у шэрагу папулярных фільмаў эсперанта ужываецца ў асобных дыялогах.
У 2011 годзе ў Сан-Паўлу адбыўся першы кінафестываль на эсперантаАфіцыйны сайт кінафестывалю.
Паўнаметражныя эсперанта-фільмы Першы паўнаметражны эсперанта-фільм быў зняты Atelier Mahé у 1964 годзе ў Францыі і называўся «Трывогі» (). Яго працягласць каля адной гадзіны. У сюжэце прысутнічае забойства Фільм «Трывогі».
Другім паўнаметражным эсперанта-фільмам стаў «Інкуб» (), малабюджэтны чорна-белы фільм жахаў. Ён быў зняты ў 1965 годзе ў ЗША. Рэжысёрам быў Леслі Стывенс, вядомы канадскі актор Уільям Шэтнер зыграў галоўную роль у фільме Інкуб. Эсперантысты прызнаюць мастацкую каштоўнасць фільма, але адзначаюць шэраг памылак у вымаўленні актораў.
Два іншых паўнаметражных фільма зняты ўжо ў XXI стагоддзі:
«Герда знікла» () — дэтэктыўны фільм 2006 года, заснованы на аднаіменнай кніге Клода Пірона фільм «Герда знікла!».
«Бацька» () — драматычны фільм 2007 года, заснаваны на творы японскй літаратуры 1907 года Фільм «Бацька». Абодва фільмы зняты бразільскай кінакампаніяй Imagu-Filmo.
Дакументальныя фільмы
Пра эсперанта зняты шмат дакументальных фільмаў і кінахронік: Назва фільмаГодКраінаАпісаннеСпасылкаНа беларускайНа эсперантаСтогадовае эсперантаEsperanto — la centjara1987Прысвечаны стагоддзю эсперанта.СпасылкаКінамастацтва і мыKinarto kaj ni1990Аб сувязі кіно і эсперанта.СпасылкаЭсперанта — гэта…Esperanto estas…2008Інфармацыйны фільм пра эсперанта рух.Спасылка
Відэакурсы Створана шмат відэакурсаў дла навучання на эсперанта. Сярод іншых вылучаюцца: Мазі ў Гондаландзіі (, 1986) і Мазі вяртаецца (, 1989) — мультыплікацыйны курс для дзяцей, заснаваны на першапачаткова англійскай версіі Відэакурсы Mazi en Gondolando / Mazi revenas. Пашпарт да ўсяго свету (, 2002) — курс эсперанта, які складаецца з пятнаццаці 30-хвілінных урокаў Эсперанта-курс Pasporto al la Tuta Mondo .
Зноскі
Спасылкі Эсперанта і кіно Спіс эсперанта-фільмаў Senmova — кароткаметражны эсперанта-фільм 2010 год Ĉapeloj — першы анімацыйны эсперанта-фільм Нямецкі кінафестываль 2013 — прысвечаны 125-годдзю эсперанта.
Катэгорыя:Эсперанта Катэгорыя:Фільмы на эсперанта