Ста́ршы матро́с — воінскае званне ў ВМФ (ВМС) шэрагу дзяржаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь.

Прысвойваецца за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і ўзорную вайсковую дысцыпліну старшым і лепшым матросам, якія ў перыяд адсутнасці камандзіраў аддзяленняў замяняюць іх.

Ва Узброеных сілах Беларусі і Узброеных сілах Расіі званню старшы матрос адпавядае званне яфрэйтар.

У Ваенна-марскім Флоце СССР і марскіх часцях пагранічных войскаў званне існавала з 1946 года.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенна-марскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл СССР Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Польшчы