Уйгурская мова, ці новауйгурская мова (саманазва: ئۇيغۇرچە, Уйғурчә, Uyghurche) — цюркская мова, родная мова уйгураў, распаўсюджаная ў Цэнтральнай Азіі.
Сучасная уйгурская мова сфарміравалася ў першай палавіне XX стагоддзя на аснове сярэдневяковай пісьмовай чагатайскай мовы і мясцовых цюркскіх гутарковых моў паўночна-заходняй часткі сучаснага Кітая (турфанскай, кашгарскай, ілійскай і інш.). Не з’яўляецца прамым нашчадкам старажытна-уйгурскай мовы.
Мае афіцыйны статус у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР.
Падзяляецца на 3 буйныя дыялекты. Большасць уйгураў карыстаюцца алфавітам на арабскай графічнай аснове. Уйгуры ў былых рэспубліках СССР — на аснове лацініцы і кірыліцы.
Літаратура Уйгурская мова // С. 190.
Спасылкі
Изучаем уйгурский язык Uyghurche Xenzuche Lughet Аўдыё-выявы да двух англамоўных падручнікаў уйгурскай мовы на сайце ўніверсітэта Індыяны (у фармаце mp3)
Катэгорыя:Цюркскія мовы Катэгорыя:Мовы Кітая Катэгорыя:Уйгуры