Анато́ль Алякса́ндравіч Малафе́еў (, Гомель — ) — беларускі палітык, дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1990—1991), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).

Біяграфія Нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі (Мінск), потым — завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў слесарам на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтных заводах. З 1962 года займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў 1970 годзе стаў інструктарам аддзела хіміі і лёгкай прамысловасці ЦК КПБhttp://slounik.org/80186.html Кто есть кто в Беларуси на slounik.org. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара Мазырскага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка узначаліў Гомельскі, а потым і Мінскі абкамы кампартыі. Пад час яго кіравання Мінскім абкамам, адбылася першае шэсце «Дзяды». На наступны дзень пасля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюза пісьменнікаў, а 4 лістапада закрыты сход пісьменнікаў, якія былі членамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.

У 1990 годзе А. Малафеева выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1991 года — Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1990 годзе ён узначаліў Камуністычную партыю рэспублікі і стаў апошнім кіраўніком КПБ. Ён стаў адным з нешматлікіх партыйных кіраўнікоў, якія падтрымалі жнівеньскі путч 1991 года.

Пасля забароны дзейнасці КПСС на тэрыторыі Беларусі Анатоль Малафееў пачаў працаваць у Галоўным упраўленні па дзяржаўных матэрыяльных рэсурсах. З сакавіка 1996 года стаў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі ВС Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформахhttp://kamunikat.fontel.net/www/knizki/palityka/systema/systema_04_palityki.htm Спіс Беларускіх палітыкаў на kamunikat.org. З лістапада 1996 года быў прызначаны Старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (да 2000 года). У 2004—2008 гадах узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Памёр 19 студзеня 2022 годаПамёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Спасылкі Беларускае Тэлеграфнае Агенцтва

Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомеля Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары Мазырскага гаркама КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мазыра