Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (, Равячына, Паршынскі сельсавет, Горацкі раён, Аршанская акруга, БССР — ) — савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1987—1990), член Палітбюро ЦК КПСС (1990), Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына Горацкага раёна Аршанскай акругі (цяпер — Горацкі раён Магілёўскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У 1944—1950 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1955 годзе ўступіў у КПСС. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Брэсцкага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкама партыі Брэсцкага вобласці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намеснікам, а ў 1975 годзе ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ Самые закрытые люди: энциклопедия. У 1977 годзе Сакалоў стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.
У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў члены ЦК КПСС, а ў 1986 годзе стаў членам ЦК КПСС.
З 1987 да 1990 года быў першым сакратаром ЦК КПБ. З 14 ліпеня па 11 снежня 1990 года ўваходзіў у склад Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Я. Сакалоў узначальваў Савет Кампартыі Беларусі, з’яўляўся членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў.
Памёр 5 красавіка 2022 годаУмер Ефрем Соколов — предпоследний глава БССР. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (26 участак).
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1967), тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973, 1982), Герой Сацыялістычнай Працы (1986), ордэн Леніна (1986), знак «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі», ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння