Стары́нскі вялі́кі ка́мень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі. Размешчаны за 2,1 км на захад ад вёскі Прошкава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Назва ад былога хутара Старына. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.
Апісанне Шаравата-жоўты гнейс з пражылкамі кварцу і палявога шпату (да 10 см.). Даўжыня 3,9 м, шырыня 1,8 м, вышыня 1,6 м, у абводзе 9,1 м, аб’ём 11,2 м³, маса 30 тон. Прынесены ледавіком 20-15 тысяч гадоў назад са Скандынавіі.
Літаратура
Спасылкі Вялікі камень старынкаўскі // Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Прошкава