Стары́я Га́бы (, ) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 30 кіламетраў на ўсход ад горада Мядзел, за 140 кіламетраў ад Мінска, за 18 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Крывічы, за 4 км на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі .
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43.
Да 2013 года Старыя Габы былі цэнтрам Старагабскага сельсавета. 28 мая 2013 года Старагабскі сельсавет быў скасаваны, і Старыя Габы ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1921 год — 662 жыхары, 126 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 38.. 1931 год — 648 жыхароў, 129 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44. 2001 год — 435 жыхароў, 176 двароў.
Інфраструктура Сярэдняя школа і дзіцячы садок Дом культуры Бібліятэка Камбінат бытавога абслугоўвання Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Царква Мікалая-Цудатворца (1905). — Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Іван Мікалаевіч Мычко (нар. 1949) — беларускі палітык.
Літаратура
Спасылкі
Малады музей і Старыя Габы // Нарачанская зара
Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна