Ружовы пелікан (Pelecanus onocrotalus) — буйная вадаплаўная птушка сямейства пеліканавых.
Знешні выгляд Вялікая, нязграбная птушка, з белым цялеснага адцення апярэннем і чорнымі канцамі крылаў. Даўжыня цела самцоў да 175 см. Размах крылаў — да 360 см. Даўжыня крыла ў самцоў 66,5-77 см, у самак 58,6-78 см. Вага самцоў — 5,5-15 кг, самак — 5,1-10 кг. Хвост амаль прамы, з 24 рулявых пёраў. Даўжыня хваста самцоў 15-23 см, самак 13-20,5 см. Апярэнне рэдкае, шчыльна прылягае да цела. Дзюба доўгая, сплошчаная, заканчваецца загнутым ўніз кручком. Даўжыня дзюбы самцоў 35-47,1 см, самак 28,9 — 46 см. Даўжыня цэўкі самцоў 12-18,5 см, самак 10-16,5 см. Шыя доўгая. Гарлавы мяшок вялікі, моцна расцягваецца.
Пашырэнне Арэал разарваны, уключае Балканы, Чорнае і Каспійскае моры, Аральскае возера (Казахстан), Блізкі Усход, некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Азіі, Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Насяляе кантынентальныя вадаёмы з берагамі, якія зараслі трыснягом і кустамі, асабліва імкнуцца да рачных дэльт.
Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Нерэгулярна залятае ў розныя еўрапейскія краіны (Іспанію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Мальту, Беларусь, Венгрыю, Расію — наваколле Сант-Пецярбурга).
Асаблівасці біялогіі Гняздуе калоніямі. Гняздо — утаптаная куча з сухой надводнай расліннасці (галоўным чынам трыснягу), а таксама сухой травы, дыяметр — 1,5-3,0 м.
Яйкі (2-4) падоўжаныя, амаль эліптычныя; белыя з мазкамі вапны. Памеры: 89 х 57 мм.
Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Катэгорыя:Пеліканы Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе