Крывок, кулік-сарока (Haematopus ostralegus) — найбольш распаўсюджаны від невялікага сямейства Haematopodidae, куды ўваходзяць птушкі, якія жывуць у асноўным на марскіх узбярэжжах.

Апісанне Буйны кулік (даўжыня цела 37—42 см, маса каля 450 г) з доўгай (6,3—10,3 см), прамой, ярка-чырвонай дзюбай. Афарбоўка кантрасная: спінны бок і грудзі чорныя, ніз белы. Пад вокам белая плямінка. Самец і самка афарбаваны аднолькава, але ў самкі дзюба даўжэйшая, чым у самца. Зімой у птушак на чорным горле з’яўляецца белая пляма або асобныя белыя пёры.

Пашырэнне Распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, цэнтральных раёнах Еўразіі, на Камчатцы, у Кітаі і на захадзе Карэйскага паўвострава. Прызнаная нацыянальнай птушкай Фарэрскіх астравоў.

Насяляе марскія пясчаныя берагi i дзюны, дэльты рэк i iх разлiвы, у паўднёва-ўсходняй частцы арэала — берагi кантынентальных вадаёмаў. У апошні час таксама сельгастэрыторыі — галоўным чынам лугі.

Асаблівасці біялогіі Сілкуецца рознымі беспазваночнымі — ракападобнымі, малюскамі і насякомымі.

Полавай спеласці дасягае ва ўзросце 2 гадоў. Манагам. Гняздуе на пясчаных і галечных пляжах мораў і буйных унутраных вадаёмаў невялікімі калоніямі і асобнымі парамі, часта ў калоніях чаек. Кладка з 3-4 пясочна- або глініста-жоўтых яек з плямамі. Наседжванне 24-27 сутак. Птушаняты ўзнімаюцца на крыло ва ўзросце 34-35 сутак.

Гл. таксама Спіс птушак Беларусі

Літаратура

Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 P. Colston, P. Burton: Limicolen — Alle europäischen Watvogel-Arten, Bestimmungsmerkmale, Flugbilder, Biologie, Verbreitung. BLV, München 1988. ISBN 3-405-13647-4 U. N. Glutz von Blotzheim (Hrsg.): Handbuch der Vögel Mitteleuropas. Bearbeitet u. a. von Kurt M. Bauer und Urs N. Glutz von Blotzheim. Bd 6. Charadriiformes. Teil 1. Aula, Wiesbaden ³1999. ISBN 3-89104-635-9 E. Bezzel: Vögel. BLV, München 1996. ISBN 3-405-14736-0

Катэгорыя:Кулікі-сарокі Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе