Гандлёвыя рады «Бе́лыя ла́ўкі» — помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя ў Пружанах Брэсцкай вобласці. Пабудаваныя ў 1867 годзе з цэглы. Архітэктары — Міхайлоўскі і Савіч.
Гісторыя Збудаваныя на месцы старых драўляных гандлёвых радоў паводле праекту гарадзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага і епархіяльнага архітэктара Т. Савіча. Першапачаткова мелі праезд ва ўнутраны дворык для падвозу і захоўвання тавараў.
Архітэктура
Помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя з рысамі барока і класіцызму. Цікавыя як рэдкі ўзор грамадзянскай манументальнай архітэктуры.
Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. 2 рады гандлёвых ячэек утвораныя масіўнымі аркадамі з абодвух падоўжных фасадаў. Насупраць інтэрвалаў паміж слупамі арак неглыбокія прамавугольныя нішы ў сценах, у якіх размешчаныя дзверы і вітрыны гандлёвых памяшканняў.
Колішні праезд пасярэдзіне падкрэслены трохпралётнымі рызалітамі, апрацаванымі пілястрамі і завершанымі фігурнымі франтонамі.
Літаратура
Спасылкі
Фотаздымкі на «Глобусе Беларусі» Фотаальбом на Pruzhany.com
Катэгорыя:Славутасці Пружанскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў 1867 годзе Катэгорыя:Пружаны Катэгорыя:Гандлёвыя рады Беларусі Катэгорыя:1867 год у Беларусі