Пятры́шкі (, ) — аграгарадок (з 2008) у Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пятрышкаўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчаецца на беразе Галоўнага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, на аўтамабільнай дарозе , за 37 км на паўночны захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя Радашковічы на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1800 годзе як уладанне памешчыка Пшаздзецкага. У 1858 годзе дзяржаўная ўласнасць. У канцы XIX стагоддзя ў складзе Заслаўскай воласці, некалькі дзясяткаў двароў. За 3 км на поўнач ад Пятрышак — Вязынка, радзіма Янкі Купалы.
У 2001 годзе 628 двароў.
Насельніцтва
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вядомыя асобы Сяргей Аляксандравіч Карповіч (нар. 1994) — беларускі футбаліст.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Пятрышкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна