Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў Мінску. Першапачаткова складалася з двух частак — Траецкай і Ягораўскай вуліцаў.

Гісторыя Вуліца названа ў 1948 годзеПосле войны // Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый» ў гонар Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) (1882—1942) — класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага адраджэння пачатку XX ст.

Апроч гістарычных, у розныя часы мела наступныя назвы: вуліца Паліцэйская (частка, 1866—1919), вуліца Паліцэйская Набярэжная (частка), вуліца Пралетарская (частка), вуліца Пралетарская Набярэжная (частка), вуліца Артылерыйская (частка, 1941—1944), вуліца Оперная (частка, 1941—1944).

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцай, перасякаецца з вуліцамі Кірава, Карла Маркса, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Куйбышава і Максіма Багдановіча. Даўжыня — 1580 метраў.

На пачатковым участку па цотным боку знаходзіцца спуск да рацэ Свіслач (на іншым беразе знаходзіцца парк імя Горкага), далей па цотным боку разбіты парк імя Янкі Купалы (з помнікам паэту і літаратурным музеем), затым вуліца перасякае Свіслач, далей — сквер імя Марата Казея і плошча Парыжскай камуны. Па няцотным боку вуліца шчыльна забудавана (сярод грамадскіх збудаванняў — Дом ветэранаў і рэстаранны комплекс «Журавінка»), на канчатковым участку (на іншым беразе Свіслачы) па няцотным боку размешчаны Алея Сяброўства. Раней на вуліцы размяшчаўся выстаўны цэнтр «Белэкспа» і былы галоўны корпус 2-й гарадской клінічнай бальніцы, якія былі знесены ў 2017 годзе. Пасля заканчэння вуліцы пачынаецца вуліца Старажоўская, а таксама Траецкае прадмесце. Хоць вуліца ўпершыню пачала забудоўвацца яшчэ ў XII—XIII стст., цяперашнія збудаванні былі пабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Забудова

№ 7 — 10-павярховы жылы дом (1970—1971; арх. У. Афанасьеў).

Транспарт На ўсім працягу вуліцы курсуе аўтобус № 57. На канчатковым участку грамадскі транспарт прадстаўлены таксама аўтобусамі (24, 177э) і тралейбусамі (12, 29, 40)Станам на люты 2012 года (па дадзеных афіцыйнага сайта ДП Мінсктранс ).

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Мінск