Васіль Пятровіч Стасаў (, Масква — , Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія
Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і: бацька, Пётр Фёдаравіч Стасаў, служыў у вотчыннай канцылярыі — падканцылярыстам (памочнікам пісара), маці, Ганна Анціп’еўна, паходзіла з роду Прыклонскіх. Мелі радавое сяло Сакалова, пад Серпухавам.
Да 1783 года вучыўся ў ; у 1783 годзе памёр бацька, а неўзабаве і старэйшы брат, які служыў у марскім флоце. 14 лютага 1873 Васіль Стасаў паступіў на службу ў Экспедыцыю архітэктурных спраў, кіраваную С. А. Карыным — у пасадзе «архітэктара капрала» (чарцёжніка); у 1790 годзе ён ужо памочнік архітэктараДа 1790 ставіцца распрацоўка генеральнага плана незахаванай сядзібы А. С. Нябольсінай на ..
У 1794 годзе некалькі месяцаў адбываў вайсковую павіннасць ў Праабражэнскім палку ў Санкт-Пецярбургу. У студзені 1795 паступіў на службу ў Дэпартамент герольдыі. З 1797 В. П. Стасаў пачаў службу Калежскім сакратаром у Галоўнай салянай канторы.
Творчасць
У Санкт-Пецярбургу Стасавым былі пабудаваны комплекс будынкаў Акадэміі навук на Васільеўскім востраве, Ямскі рынак на Раз’езднай вуліцы (1817—1819), Паўлаўскія казармы на Марсавым поле (1817—1821), Спаса-Праабражэнскі сабор (1827—1829), Троіца-Ізмайлаўскі сабор (1828—1835), Нарвскія трыумфальныя вароты (1827—1834) і Маскоўскія трыумфальныя вароты (1834—1838). Пабудовы Стасава адрозніваюцца прадстаўнічасцю, урачыстасцю архітэктурных формаў. Развіваючы ідэі рускага ампіру, Стасаў часта звяртаўся да строгіх форм дарыйскага ордэра.
У Царскім Сяле В. Стасаў аформіў шэраг інтэр’ераў Екацярынінскага і Аляксандраўскага палацаў, займаўся перабудовай Кітайскай вёскі (1817—1822). Па яго праекце былі пабудаваныя вароты «Ласкава маім калегам» (1817), Манеж, Вялікая аранжарэя.
Па праектах Стасава пабудаваны правіянцкія склады ў Маскве (1821—1835), праведзена перабудова рэзідэнцыі віленскага генерал-губернатара (1824—1832, цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Літвы). У 1836-41 Стасаў спраектаваў Троіцкі сабор у Гельмязаве (Палтаўскай губерні).
Літаратура
Популярная художественная энциклопедия / Под ред. Полевого В. М. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.
Спасылкі Василий Стасов // Праект «Культура. РФ» Стасов Василий Петрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Царскага Сяла (Пушкіна) Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Вільнюса Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Архітэктары Кіева Катэгорыя:Асобы на марках