Архірэ́йская Слабо́дка, Анто́нава — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на зямлі Архірэйскага двара.

На паўднёвым захадзе ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночным захадзе — Кашары, на поўначы — Стромкі Бераг, на паўночным усходзе — Доўгі Брод«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // C. 196—197«Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // C. 550—551.

Гісторыя

Зямля належала мінскім архірэям, адсюль назва.

У спісах вуліц Мінска 2-й паловы XIX ст. згадваюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Слепня». У раёне вёскі Архірэйская Слабада месцілася Архірэйская Пустыня, дачы мінскі архірэяўРостислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50..

У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская Слабодка (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцыІван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. асобн. арк. карт..

У 1923 годзе савецкія ўлады пераназвалі Архірэйскую Слабодку ў Пуліхаву Слабодку.

Старыя адрасы Архірэйская Слабодка, 4. Епархіяльны свечачны завод. Адкрыты ў 1893 годзе. Займаў аднапавярховую камяніцу. Выпускаў свечкі з белага і жоўтага воску. Шостую частку сыравіны складалі агаркі. Прадпрыемства размяшчалася ў раёне цяперашняй вуліцы Пуліхава. С. 257

Сучаснасць

Пра існаванне прадмесця нагадвае Антонаўскі парк (назва нададзена ў 2006 годзеРешение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва №274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцам, скверам і мікрараёнам г. Мінска) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога з горада да фальварка архіепіскапа Антонія Зубко С. 226.

Літаратура І. Сацукевіч. Прадмесці //

Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.

Спасылкі Шпачыраванне па пасёлку Трактарнага завода (часткова Архірэйскай Слабодцы) Шпацыраванне па Антонаўскім парку

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска