Васіль Сямёнавіч Стафа́нік (; ) — украінскі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся 14 мая 1871 года ў сялянскай сям’і.

У 1892—1900 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта. Браў удзел у дзейнасці польскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў.

Асаблівасці творчасці Друкавацца пачаў у 1897 годзе. Пісаў галоўным чынам навелы пра жыццё і норавах галіцыйскай вёскі. У цэлым шэрагу навел («Палій», «Суд», «Кленові лісткі», «Навіна», «Камінний хрест», «Май», «Злодій», «Лесева прозвішча», «Стратився», «Виводили з вёскі» і інш) Стафанік паказаў побыт прыгнечанага галіцкага працоўнага сялянства ва ўмовах капіталістычнай рэчаіснасці, адбіўшы праявы «ідыятызму вясковага жыцця», бесперспектыўнае існаванне ў празмернай працы. Персанажы ў Стафаніка нясуць на сабе адбітак фаталістычнай асуджанасці. Падкрэсліваючы біялагічны пачатак у чалавеку, Стафанік надаваў часам шмат увагі паталагічным з’явам («Басараба») або праявам глыбокага адзічання («Злодій»). Апавяданні, напісаныя падчас імперыялістычнай вайны, маюць пацыфісцкае адценне.

Для мастацкага метаду пісьменніка ўласціва спалучэнне экспрэсіянізму з натуралістычнымі тэндэнцыямі.

Паводле навел Васіля Стафаніка ў 1968 годзе зняты мастацкі фільм «Каменны крыж». Асобныя яго творы пераклалі на беларускую мову Максім Багдановіч, Рамуальд Зямкевіч, Янка Саламевіч, Кузьма Чорны.

Крыніцы

Літаратура

Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.

Спасылкі

Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Асобы на марках