Джон Генры Бонэм (, мянушка «Bonzo»; 31 мая 1948, Рэдыч, Вустэршыр, Англія — 25 верасня 1980, Клэвер, Віндзар, Англія) — брытанскі барабаншчык, удзельнік групы Led Zeppelin, за час гульні ў якой стаў адным з найвялікіх і найуплывовых ударнікаў у рок-музыцы. Спецыялісты адзначалі ўнікальную моц яго гульні і пачуццё ўнутранай энергетыкі рытму. Encyclopædia Britannica назвала Бонэма «ідэальным прыкладам для ўсіх барабаншчыкаў хард-рока, якія пайшлі па яго стопах»«Led Zeppelin»(2008)-Encyclopædia Britannica. Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclop?dia Britannica. Пасля смерці Бонэма ва ўзросце 32 гадоў Led Zeppelin распаліся.

У 2005 годзе брытанскі часопіс Classic Rock паставіў Бонэма на першае месца ў спісе лепшых рок-барабаншчыкаў усіх часоў.

Катэгорыя:Led Zeppelin Катэгорыя:Рок-музыканты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ударнікі Вялікабрытаніі