Столінскі краязнаўчы музей — музей у горадзе Столін. Створаны ў 1954 годзе па ініцыятыве і на аснове збораў краязнаўца Б. В. Міралюбава, адкрыты ў 1955 годзе. Плошча экспазіцыі 206 м², больш 11,7 тысяч экспанатаў асноўнага фонду. Экспазіцыя размяшчаецца ў шасці залах, ёсць два фондасховішчы.

Першым кіраўніком музея была Вера Мацвееўна Очкіна, першым навуковым супрацоўнікам — Яўстафій Юльянавіч Высоцкі. За час дзейнасці музея змянілася 3-ы стацыянарныя экспазіцыі. Дырэктар музея станам на 2016 год — Святлана Вярэніч.Газета «Навіны Палесся»: Парк «Манькавічы» і раённы краязнаўчы музей святкуюць юбілеі (02.07.2015)

Музей знаходзіцца ў былым радзівілаўскім сядзібным парку (цяпер парк «Манькавічы»), куды пераехаў у 1970 годзе. Каля музея складзены камяні са старажытнымі петрогліфамі, знойдзеныя пад алтарнай часткай былога столінскага касцёла Раства Багародзіцы.

Аддзелы Археалогіі Гісторыі Этнаграфіі Прыроды

Філіялы Музей гісторыі горада ў Давыд-Гарадку Музей народнай славы ў рабочым пасёлку Рэчыца Музей-сядзіба ганчара ў вёсцы Гарадной

Літаратура

Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / [складальнікі: Сташкевіч А. Б. і інш.]. — Мінск, 2001. — С. 100. Гашчук Г. Краязнаўчаму музею — 40 // Навіны Палесся (Столін). — 1995. — 9 снеж. Дабрынец С. Якой будзе экспазіцыя // Навіны Палесся (Столін). — 1995. — 13 снеж. Дульская А. Музей сёння, або Пра тое, як знішчаюць музейныя экспанаты // Навіны Палесся (Столін). — 1997. — 22 сак. Пашкавец Г. Стваральніца раённага краязнаўчага // Навіны Палесся (Столін). — 1997. — 17 мая.

Катэгорыя:Славутасці Століна Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Музеі Столінскага раёна Катэгорыя:1954 год у Беларусі