Фёдар Піліпавіч Конюхаў (, ; нар. , сяло Чкалава, Запарожская вобласць, Украінская ССР) — расійскі падарожнік, пісьменнік, мастак, святар Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата).

Скончыў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 15 г. Бабруйска Магілёўскай вобласціЦяпер — Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж. (рэзчык-інкрустатар), Адэскае мараходнае вучылішча (штурман-навігатар) і Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю.

…Я прыехаў у Бабруйск і падумаў, што калі мне спадабаецца, застануся. Вось і застаўся вучыцца. Я любіў хадзіць пісаць эцюды — палі, лясы. Ныралі мы ў раку Бярэзіну і даставалі адтуль мораны дуб для разьбы. Ад Бабруйска засталіся толькі светлыя ўспаміны. Прыязджаў туды ў 2009 годзе, мне там зрабілі праваслаўны крыж, які мы ўсталявалі на мыс Горн. Я забіраў яго з вучэльні. Не быў там 30 гадоў. Але зайшоў, і нічога не змянілася! Як быццам і не выязджаў. Карціны мае там, разьба, усё, што я рабіў.

Здзейсніў 5 кругасветных плаванняў, 17 падарожжаў праз Атлантычны акіян (адзін раз на веславой лодцы), плаванне праз Ціхі акіян на веславой лодцы ў адзіночку, кругасветны адзіночны пералёт на паветраным шары з сусветным рэкордам хуткасці. Аўтар 18 кніг і больш за 3 тыс. карцін. Заслужаны майстар спорту СССР па спартыўным турызме (1989), член Саюза мастакоў СССР, Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза журналістаў Расіі.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка Фёдара Конюхава Афіцыйны блог Фёдара Конюхава пра экспедыцыю на вёславай лодцы праз Ціхі акіян

Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Расіі Катэгорыя:Члены Саюза журналістаў Расіі Катэгорыя:Падарожнікі Расіі Катэгорыя:Падарожнікі СССР Катэгорыя:Капітаны далёкага плавання Катэгорыя:Яхтсмены Расіі Катэгорыя:Альпіністы Расіі Катэгорыя:Яхтсмены СССР Катэгорыя:Альпіністы СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Свая каляіна» Катэгорыя:Члены «Справядлівай Расіі» Катэгорыя:Удзельнікі кругасветных вандраванняў Катэгорыя:Святары Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Выпускнікі Бабруйскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Я. Ларына