Араньестад () — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт вострава Сінт-Эстатыус. Насельніцтва каля 1 тыс. чалавек. Заснаваны ў XVII ст. Традыцыйна падзяляецца на стары Ніжні горад уздоўж узбярэжжа, дзе захаваліся рэшткі крэпасці Оранж і кальвінісцкі касцёл XVIII ст., і сучасны Верхні горад. Аснова эканомікі — гандаль і абслугоўванне турыстаў, якія прыязджаюць з суседніх астравоў. Значную частку насельніцтва складаюць студэнты мясцовага медыцынскага ўніверсітэта.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Спасылкі Урад Сінт-Эстатыуса

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Універсітэцкія гарады Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў