Грэна́да () — востраў у Карыбскім моры. Уваходзіць у склад дзяржавы Грэнада. Плошча — 280 км². Адміністрацыйна падзяляецца на 6 прыходаў.

Уваходзіць у склад архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку займае горны хрыбет. Найвышэйшы пункт — гара Святой Кацярыны (840 м). У старажытных кратэрах маецца шэраг азёр. Рэкі кароткія, імклівыя. Узбярэжжа занята невялікімі залівамі, пляжамі, а таксама мангравымі балотамі.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў — 1500 мм у год. Сухі сезон цягнецца са студзеня па май. Сярэдняя гадавая тэмпература 24 — 30° C.

У гарах захаваліся трапічныя лясы. Распаўсюджаныя жывёлы — птушкі, яшчаркі, чарапахі і г. д.

Літаратура The World Geographical Encyclopedia. / John F. McCoy, Project Editor. — Thompson Gale, 2003. P. 214—218.

Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Наветраныя астравы Катэгорыя:Астравы Грэнады