Ружа́нская Вялікая сінаго́га — былая сінагога ў Ружанах на вуліцы Якуба Коласа, 6. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Гісторыя Сінагога была збудаваная пад канец XVIII стагоддзя як копія слонімскай у маштабе 1:3.
У другой палове XIX стагоддзя побач з сінагогай была пабудаваная яўрэйская школа ў адзіным архітэктурным стылі.
Сінагога дзейнічала да 1940 года, пасля чаго была зачыненая савецкімі ўладамі. Па Другой сусветнай вайне ў будынку ешывы размяшчаліся паслядоўна склады, млын, кацельня, гараж мясцовага прадпрыемства. Будынак самой сінагогі закінуты і паступова разбураецца.
Архітэктура Аднапавярховы будынак на высокім падмурку, па перыметры дэкараваны пілястрамі і карнізамі. Вокны завершаныя паўкруглымі абрамленнямі.
Унутры часткова захаваліся насценныя фрэскі і надпісы. Па цэнтры будынку ў неблагім стане біма — адна з нямногіх, што захаваліся ў Беларусі.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Цуды Беларусі. 7 велічных сынагог, якія руйнуюцца // svaboda.org 1 лютага 2020
Ружанская сінагога на «Радзіме майго духу» Ружанская сінагога на «Глобусе Беларусі»
Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ружанаў Катэгорыя:Сінагогі Беларусі