Жулі Дэльпі (; нар. 21 снежня 1969, Парыж) — франка-амерыканская і .
Жулі Дэльпі нарадзілася ў Парыжы ў сям’і акцёраў Мары Піле і Альбера Дэльпі. Вучылася рэжысуры ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на сцэне ва ўзросце пяці гадоў. Першую невялікую кінаролю Дэльпі сыграла ў фільме Жан-Люк Гадара 1985 года «Дэтэктыў». Першую галоўную ролю атрымала ў фільме Бертрана Тавернье «Запал Беатрыс». Міжнароднага прызнання Дэльпі дамаглася ў 1990 годзе дзякуючы галоўнай ролі ў нашумелым фільме Агнешкі Холанд «Еўропа Еўропа» (1990). На хвалі гэтага поспеху пачаўся ўзлёт акцёрскай кар’еры Дэльпі, і ў наступныя гады яна знялася ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Фолькер Шлёндарф («Падарожнік», 1991) і Кшыштаф Кеслёўскі («Тры колеры: Белы», 1994).
Падвойны поспех на Берлінале Жулі Дэльпі і яе партнёру па фільме «Перад світанкам» (1995) і яго працягу «Перад заходам» (2004) амерыканскаму акцёру Ітану Хоўку забяспечыў рэжысёр Рычард Лінклейтэр. Дэльпі сама дэбютавала ў якасці рэжысёра ў фільме 2007 года «2 дні ў Парыжы».
У 2003 годзе выйшаў дыск Жулі Дэльпі з песнямі яе ўласнага сачынення на французскай мове, дзе яна сама акампануе сабе на гітары.
У наш час пражывае ў Лос-Анджэлесе. Зняла па ўласным сцэнарыі фільм пра крывавую графіню Эржэбет Батары «Графіня». У 2011 годзе выйшаў фільм «Канікулы на моры», зняты Дэльпі.
Абраная фільмаграфія 1986 — Благая кроў / Mauvais Sang — Ліз 1987 — Кароль Лір / King Lear — Вірджынія 1990 — Еўропа Еўропа / Europa Europa — Leni 1991 — Падарожнік / Homo Faber — Сабет 1993 — Тры мушкецёры / The Three Musketeers — Канстанцыя 1994 — Тры колеры: Белы / Trois Couleurs: Blank — Дамінік 1994 — Забіць Зоі / Killing Zoe — Зоі 1995 — Перад світанкам / Before Sunrise — Селін 1997 — Тысяча цудаў Сусвету — Іў Пурпур 1997 — Амерыканскі пярэварацень у Парыжы / An American Werewolf in Paris — Сарафін 1998 — Асалода / The Threat 1998 — Лос-Анджэлес без карты / L.A. without a map — Джулі 1998 — Злачынства і пакаранне / Crime and Punishment — Соня Мармеладава 1999 — Непапраўныя / But I’m a Cheerleader 2001 — Абуджэнне жыцця / Waking Life 2002 — Віла руж / Villa des Roses — Луіза 2004 — Перад заходам / Before Sunset — Селін 2005 — Зламаныя кветкі / Broken Flowers — Шэры 2005 — Містыфікацыя / The Hoax 2007 — Паветра, якім я дыхаю / The Air I Breathe 2007 — 2 дні ў Парыжы — рэжысёр, аўтар сцэнарыя, кампазітар; роля Мэрыён / Marion 2009 — Графіня — рэжысёр, аўтар сцэнарыя, галоўная роля — Эржэбет Батары / Elizabeth Báthory 2011 — Канікулы на моры — рэжысёр, аўтар сцэнарыя, галоўная роля 2013 — Перад поўначчу / Before Midnight
Спасылкі Федоров А. В. Жюли Дельпи: шарм на (кино)прокат // Видео-Асс Premiere. 1995. N 31. С.63-65. Do you speak human? О фильме «Два дня в Париже».
Катэгорыя:Шансанье Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Постаці фемінізму Францыі