Даніэль Сесар Марцін Бруль Гансалес Дамінга (; нар. , , Каталонія, Іспанія), больш вядомы як Даніэль Бруль () — нямецкі акцёр.

Дзяцінства

Даніэль нарадзіўся ў Барселоне, Каталонія (Іспанія), у сям'і нямецкага рэжысёра Хана Бруля і яго жонкі, настаўніцы з Каталоніі.

Неўзабаве пасля яго нараджэння сям'я пераехала ў Кёльн, Германія, дзе ён і вырас. Паколькі нарадзіўся ў інтэрнацыянальнай сям'і, свабодна размаўляе на іспанскай, нямецкай, французскай, англійскай мовах, таксама валодае і каталонскай.

Кар'ера thumb|left|190px|Даніэль Бруль і Ганна-Марыя Мюэ на прэм’еры фільма «Навошта думкі пра каханне?» Даніэль пачаў сваю акцёрскую кар'еру ў юным узросце, але глабальны прарыў адбыўся ў 2003 годзе пасля выхаду фільма «Гуд бай, Ленін!», у якім ён згуляў галоўную ролю Алекса Кернера. За гэту ролю ён атрымаў узнагароду Еўрапейскай Кінаакадэміі як лепшы акцёр.

У 2004 годзе ўпершыню паспрабаваў сябе ў англамоўным фільме «Дамы ў ліловым», згуляўшы разам з такімі легендамі брытанскага кінематографа, як Джудзі Дэнч і Мэгі Сміт. У гэтым жа годзе атрымаў узнагароду за лепшую акцёрскую працу (выбар аўдыторыі) за фільм «Навошта думкі пра каханне?», і адначасова намінаваны на аналагічную намінацыю за фільм «Выхавальнікі».

У 2006 годзе быў у журы Канскага Кінафестывалю.

У верасні 2006 года ў Іспаніі выйшаў фільм «Сальвадор», адзначаны на фестывалі ў Канах. У гэтай працы Даніэль Бруль згуляў галоўную ролю — Сальвадора, каталонскага анархіста ў часы рэжыму Франка.

Новыя працы Даніэля складаюцца з англійска-расійскі фільм «Па этапе», дзе ён гуляе маладога нацыста.

У чэрвені 2006 ён здымаўся ў фільме «2 дні ў Парыжы», рамантычнай камедыі, знятай французскай актрысай Жулі Дэльпі, якая таксама здымаецца ў гэтай карціне.

Даніэлю Брулю паступае мноства прапаноў ад розных рэжысёраў. Скончаны здымкі фільма «Крабат», заснаваным на вядомай дзіцячай кнізе, дзе ён выконвае ролю Тонды. Гэта праца пабачыла свет у Германіі ў самым пачатку 2008 года.

Фільмаграфія

Год Фільм Роля Дадатковыя звесткі 2000 Краіна гультаёў Schule ці Школа У глыбіні Яі 2001 Не шкадаваць ні аб чым Даніэль Белы шум Лукас 2002 Ідзі з богам Vaya con Dios Арба Сэрца слана Марка 2003 Гуд бай, Ленін!Алекс 2004 Навошта думкі пра каханне? Паўль Дамы ў ліловым Анджэй Загранічча Франк Выхавальнікі Ян 2005 Шчаслівага Ражства Хортсмаер 2006 Груз Крыс Сальвадор Salvador (Puig Antich) Сальвадор Пуіг Антых Мой сябар Карл 2007 Два дні ў Парыжы Лукас Ультыматум Борна Марцін Крэўтц 2008 Па этапе Клаўс Крабат. Вучань ведзьмака Тонда A Tram in SP Маркас 2009 Джон Рабэ Dr. Георг Розен Графіня Іштван Турзо Бясслаўныя вырадкі Фрэдрык Цолер2011 Ева: Штучны розум Алекс 2013 Гонка Нікі Лаўда2016Капітан Амерыка: Грамадзянская вайнаГельмут Зема2021King’s Man: ПачатакЭрык Ян Ханусен2022На Заходнім фронце без пераменМаціяс Эрцбергер

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША