Манумент Незалежнасці () — помнік, прысвечаны незалежнасці Украіны. Манумент размешчаны ў цэнтры Кіева на плошчы Незалежнасці.

Стылістычна ўяўляе сабой сумесь украінскага барока і ампіру. Манумент узведзены ў кампазіцыйным цэнтры Плошчы Незалежнасці ў Кіеве ў гонар 10-годдзя незалежнасці Украіны ў 2001 г. Уяўляе сабой 52-метровую калону, увянчаную фігурай жанчыны (Берагіні) з калінавай галінкай у руках. Агульная вышыня — 61 метр. У якасці мадэлі для статуі Берагіні аўтар Анатолі Кушч выбраў сваю дачку, вядомую мастачку Хрыстыну КатракісМонумент Незалежності на skyscraperpage.

Гл. таксама Спіс самых высокіх статуй свету

Катэгорыя:Калоны Украіны Катэгорыя:Помнікі Кіева