thumb|right|300px| 1. Буда Вясенняга Храма 153 м 2. Статуя Свабоды 93 м 3. Скульптура «Радзіма-маці кліча!» 91 м 4. Статуя Хрыста-Збавіцеля 39.6 м 5. Статуя працы Мікеланджэла «Давід» 7.7 м Буда Вясенняга Храма — самая вялікая статуя ў свеце, выява Буды Вайрачана. Знаходзіцца ў пасёлку Чжаоцунь у правінцыі Хэнань, недалёка ад нацыянальнай шашы № 311. Статуя была завершана ў 2002 годзе.
Вышыня статуі 128 метраў. Агульная вышыня — 153 метры (з улікам 20-метровага п’едэстала ў выглядзе лотаса).
Праект у цэлым каштаваў каля $ 55 мільёнаў, з якіх $ 18 мільёнаў былі патрачаны на статую. Першапачаткова меркавалася, што статую зробяць з 1100 частак літой медзі, з агульнай вагой 1000 тон. Планы будаўніцтва Буды Вясенняга Храма былі абвешчаныя неўзабаве пасля руйнавання талібамі баміянскай статуі Буды ў Афганістане. Кітай асудзіў сістэматычнае разбурэнне будыйскай спадчыны Афганістана.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Манументы Катэгорыя:Будыйская скульптура Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Кітая