Карл Леангард Рэйнгольд (; 26 кастрычніка 1758, Вена — 10 красавіка 1823, Кіль) — нямецкі філосаф.

Нарадзіўся ў Вене. Ва ўзросце 14 гадоў паступіў у іезуіцкі каледж святой Ганны. У 1783 годзе, пакінуўшы духоўны сан, збег у Веймар. Тут ён пасябраваў з вядомым тады літаратуразнаўцам, філосафам, тэарэтыкам антычнасці К. М. Віландам (потым стаў і яго зяцем). Захапіўшыся Кантам, ён выдаў «Лісты аб кантаўскай філасофіі» (ням.: Briefe über die Kantsche Philosophie, 1786), шмат паспрыяў папулярнасці кантаўскай філасофіі. Кант ухваліў гэтыя «Лісты» і Рэйнгольд стаў прафесарам у Іене (1787—1794) і ў Кілі (1794—1794). Яго месца прафесара ў Іене ў 1794 годзе заняў Фіхтэ.

Літаратура Jendris Alwast: Carl Leonhard Reinhold. In: Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 7. Bautz, Herzberg 1994, ISBN 3-88309-048-4, Sp. 1555—1558. Martin Bondeli: Das Anfangsproblem bei Karl Leonhard Reinhold. Eine systematische und entwicklungsgeschichtliche Untersuchung zur Philosophie Reinholds in der Zeit von 1789 bis 1803. Frankfurt am Main 1995, ISBN 978-3-465-02643-3

Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Філосафы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Кантыянства