Сэмюэл Рычардсан (; 19 жніўня 1689, Дэрбішыр — 4 ліпеня 1761, Парсанс-Грын) — англійскі пісьменнік, пачынальнік «чуллівай» літаратуры XVIII і пачатку XIX ст.

Творчасць Вядомасць Сэмюэлу Рычардсану прынеслі яго тры эпісталярныя раманы: «Памэла, або узнагароджаная дабрачыннасць» (1740), «Кларыса, або гісторыя юнай паненкі» (1748) і «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (1753). Яго дэбютны твор — гісторыя кахання, заручын і шлюбу пакаёўкі Памэлы і ейнага пана містэра Б. Гэта быў праўдзівы прарыў для свайго часу: упершыню ў англійскай літаратуры раман пра закаханых, падзеленых сацыяльнымі перашкодамі, атрымлівае шчаслівы канецЗ. Каханьскі (2010).

Акрамя сваёй пісьменніцкай кар’еры, Рычардсан быў аўтарытэтным тыпографам і выдаўцом і выпусціў у свет каля 500 розных прац, шматлікіх газет і часопісаў.

Літаратура Dobson, Austin. Samuel Richardson. Honolulu: University Press of the Pacific, 2003. Flynn, Carol. Samuel Richardson: A Man of Letters. Princeton: Princeton University Press, 1982.

Спасылкі

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XVIII стагоддзя