Нацыянальны драматычны тэатр Літвы () — тэатр драмы ў Вільні, заснаваны ў 1940 годзе. Размяшчаецца па адрасе праспект Гядзіміна 4. Сімвалам тэатра з’яўляецца скульптурная кампазіцыя «Тры музы» аўтарства Станіславаса Кузмы.

Гісторыя Заснаваны ў 1940 годзе. Адкрыўся 6 кастрычніка 1940 года спектаклем «Надзея» (або «Згуба „Надзеі“») паводле п’есы Г. Геерманса ў пастаноўцы рэжысёра Р. Юкнявічуса. Першапачаткова тэатр размяшчаўся ў будынку па адрасе Басанавічаус 13. У сваім цяперашнім будынку, на праспекце Гедыміна, тэатр размяшчаецца з 1951 года.

Падчас Другой сусветнай вайны тэатр дзейнічаў як Віленскі гарадскі тэатр. У 1944—1947 гг. — Віленскі дзяржаўны тэатр драмы (Vilniaus valstybinis dramos teatras). У 1947—1955 гг. — Літоўскі дзяржаўны тэатр драмы (Lietuvos valstybinis dramos teatras). У 1955—1988 гг. — Літоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы (Lietuvos valstybinis akademinis dramos teatras).

З 2005 года Літоўскім нацыянальным драматычным тэатрам кіруе генеральны дырэктар Адольфас Вячэрскіс.

У рэпертуар уваходзяць як творы класікаў (Сафокл, Шэкспір, Дастаеўскі, Чэхаў, Лорка, Бекет), так і працы сучасных драматургаў, уключаючы літоўскіх аўтараў.

У 2001 годзе Літоўскі нацыянальны драматычны тэатр увайшоў у склад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі.

Спасылкі Афіцыйны сайт тэатра (на літ. і англ. мовах)

Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Тэатры Вільні