Дэвід Вайнленд (; нар. 24 лютага 1944 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Сержам Арошам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Біяграфія Дэвід Вайнленд нарадзіўся 24 лютага 1944 года ў сталіцы штата Вісконсін Мілуокі. У 1961 годзе ён скончыў школу Энсіна, размешчаную ў Сакрамента. У 1965 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ён атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1970 годзе ў Гарвардскім універсітэце — ступень PhD. Яго дысертацыя была прысвечана мазерам на атамарным дэйтэрыі. Пасля гэтага Вайнленд працаваў у групе Ханса Георга Дэмельта ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1975 годзе Вайнленд уладкаваўся ў Нацыянальнае Бюро Стандартаў, цяпер інстытут NIST у Боўлдэры. Сферай яго даследаванняў з’яўлялася оптыка і, у прыватнасці, лазернае астуджэнне іонаў у квадрупольных іонных пастках з наступным выкарыстаннем захопленых іонаў для выканання квантавых вылічэнняў.
Вайнленд з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскага аптычнага таварыства. У 1992 годзе ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Прэміі і ўзнагароды 1990 — Прэмія Дэвісана-Джэрмера 1990 — Прэмія Мегерса 1996 — Прэмія Эйнштэйна ў лазернай фізіцы 1998 — Прэмія Рабі 2001 — Прэмія Артура Шаўлава 2007 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША 2008 — Прэмія Герберта Вальтэра 2010 — Медаль Бенджаміна Франкліна 2012 — Нобелеўская медаль па фізіцы (сумесна з Сержам Арошам)
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Члены Аптычнага таварыства Амерыкі Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША