Серж Арош (; нар. ) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Дэвідам Вайнлендам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Біяграфія Серж Арош нарадзіўся 11 верасня 1944 года ў Касабланцы, у яўрэйскай сям’і мараканца (па бацьку) і адэсіткі (па маці). Яго маці — Валянціна Арош (у дзявоцтве Рублёва, 1921—1998) — працавала настаўніцай, бацька — Альбер Арош (1920—1998, родам з Маракеша) — быў адвакатам. Яго бабуля і дзядуля (Ісаак і Эстэр Арош) ўзначальвалі школу Сусветнага яўрэйскага саюза École de l’Alliance Israélite. Калі Сержу было 12 гадоў, Марока абвясціла незалежнасць, і яго сям’я пераехала ў французскую метраполію.
Арош з’яўляецца членам Французскага, Еўрапейскага і Амерыканскага фізічнага таварыства. Цяпер жыве ў Парыжы.
Узнагароды 1992 — Прэмія Гумбальта 1993 — Медаль Альберта Майкельсана 2007 — Узнагарода Чарльза Таўнса 2009 — Залаты медаль CNRS 2012 — Нобелеўская прэмія па фізіцы (сумесна з Дэвідам Вайнлендам)
Выбраныя працы Exploring the Quantum — Atoms, Cavities and Photons (with Jean-Michel Raimond) Oxford University Press, September 2006, ISBN 978-0-19-850914-1
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі