Струна́ — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, правы прыток ракі Страча (басейн Віліі).
Назва Назва балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў выкарыстоўваецца форма Strūnà.
Гідранімічны адпаведнік — літоўская рачная назва Striūnà. Гідранімічны корань *Str(i)ūn- (са старадаўнім устаўным -t-) ад літоўскага srūti, sriūti «струменіць, цячы», далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы» J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1003..
Фанетычны варыянт таго ж кораня Striaun- у назве ракі Striaunė, звязанай з літоўскім sraunus «плыткі»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 316, 317..
Пачатковы элемент Str- у назве ракі Страча, у якую Струна ўцякае, мяркуецца іншага паходжанняВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.. Страча (гістарычна засведчаная «Стряча») праз прамежкавую форму *Съряча ад балцка-літоўскага *SirinčiaR. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 607.. Корань Sir- ад літоўскага sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 299.. Далей да індаеўрапейскага *ser- «цячы, шпарка рухацца», ад якога ўрэшце і тое *sreu-J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910., да якога і назва Струна.
Назва Струна значыць «Струмяністая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня ракі 31 км, з іх 15 км у Астравецкім раёнеОбщая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 194 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %.
Пачынаецца ў Літве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутара Рудня. Цячэ па паўночных схілах Свянцянскіх град (даўжыня ў межах Беларусі 18 км (15 км)), упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты.
Даліна ракі трапецападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у сярэднім і ніжнім. Пойма вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста па дарозе Лынтупы — Пабрадзе да вёскі Масцяны (6,3 км) і перад вусцем (4 км). У ніжнім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Пеляка.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Страчы Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Рэкі Літвы